Аб удзеле архівіста аддзела справаводства, фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацыі А.А.Арцем’евай у XXXV справаздачна-выбарчай канферэнцыі Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ»

19 верасня ў дзяржаўным педагагічным каледжы імя Выгоцкага, адбылася XXXV справаздачна-выбарная канферэнцыя Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Ад установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прыняла ўдзел старшыня першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» А.А.Арцем’ева.

Ключавым момантам стала правядзенне першага Пленума, на якім прайшло галасаванне па перавыбранні першага і другога сакратароў, а таксама старшыні кантрольнай камісіі Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ».

Па выніках галасавання першым сакратаром стаў Назарчук Ігар Віктаравіч. Раней ён працаваў ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Другім сакратаром абраная Савенка Ганна Уладзіміраўна. Яна займала пасаду першага сакратара Гомельскага раённага камітэта БРСМ. Старшынёй Гомельскай абласной кантрольнай камісіі абралі Чэмезаву любоў Васільеўну.

У рабоце пленума прыняла ўдзел старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Кручко, дэлегаты з кожнага раёна Гомельшчыны.

У ходзе канферэнцыі былі падведзены вынікі работы за 2021 — 2025 гады і вызначылі перспектывы развіцця на 2026-2030 гады.

У рамках канферэнцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўступлення новых членаў БРСМ у шэрагі «Белая Русь», што стала яшчэ адным сімвалічным момантам мерапрыемства. А таксама адбылося ўзнагароджанне лепшых актывістаў, якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю маладзёжнай палітыкі рэгіёна.

 

1. Старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» А.А.Арцем’ева (справа) і першы сакратар Навабеліцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» В.І.Сталярова (злева)
2-4. Удзельнікі канферэнцыі