Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прысваенні карціннай галерэі Рэчыцкага краязнаўчага музея імя Аляксандра Ісачова

З верасня 2007 года ў гістарычнай частцы Рэчыцы ў адрэстаўрыраваным будынку-помніку архітэктуры канца ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя працуе філіял Рэчыцкага краязнаўчага музея — карцінная галерэя. Праз час з мэтай увекавечання памяці сусветна знакамітага земляка — мастака Аляксандра Ісачова (1955–1987) 15 ліпеня 2014 года Рэчыцкі райвыканкам прыняў рашэнне №1192 (Ф. 348. Воп. 4. Спр. 710. Арк. 86), якое змястоўвае наступныя радкі: «Прысвоіць імя мастака Ісачова Аляксандра Анатольевіча структурнаму падраздзяленню карціннай галерэі ўстановы культуры «Рэчыцкі краязнаўчы музей» і надалей называць: карцінная галерэя ўстановы культуры «Рэчыцкі краязнаўчы музей» імя А.А. Ісачова».

У выніку са студзеня 2015 года, да 60-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Ісачова, карцінная галерэя стала насіць яго імя. У адной з экспазіцыйных зал галерэі прадстаўлена пастаянна дзеючая экспазіцыя жывапісных і графічных работ Ісачова з фондаў музея, якая з’яўляецца адзіным дзяржаўным зборам работ мастака ў Рэспубліцы Беларусь.

 

1. ЗДАРэч. Ф. 348. Воп. 4. Спр. 710. Арк. 86
2. Аўтапартрэт Аляксандра Ісачова. 1987 г.
3. Карцінная галерэя ўстановы культуры «Рэчыцкі краязнаўчы музей» імя А.А.Ісачова