Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні навучальнага семінара-вучобы
22 верасня 2025 года на базе Сапрынавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» праведзен навучальны семінар-вучоба з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы.
У семінары прынялі ўдзел кіраўнікі спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў Мсціслаўскага раёна: Падсалтоўскага, Мазалаўскага, Сапрынавіцкага, Хадасоўскага, Ракшынскага, Краснагорскага, Мушынскага.
На семінары былі разгледжаны пытанні, якія датычацца парадку правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў, складанні акта аб выдзяленні да знішчэння дакументаў якія не падлягаюць захоўванню, а таксама арганізацыя работы з дакументамі ў працэсе справаводчага года і пасля іх завяршэння, забеспячэнні захаванасці дакументаў з пастаянным тэрмінам захоўвання і па асабовым складзе, распрацоўка лакальна – прававых актаў, наменклатуры спраў, арганізацыя работы з электроннымі дакументамі.
Акрамя таго, удзельнікам семінара была аказана метадычная дапамога па пытаннях дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення арганізацый.
У заключэнні ўдзельнікі семінара падзякавалі арганізатараў, адзначылі унікальнасць і практычную значнасць прадстаўленых матэрыялаў.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні навучальнага семінара з арганізацыямі крыніцамі камплектавання ўстановы. |


