Рэчыцкія архівісты прынялі ўдзел у раённым свяце «Дажынкі»

20 верасня 2025 года ў аграгарадку Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна праходзіла раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Яно ўключала ў сябе святочнае шэсце перадавікоў уборачнай кампаніі і працаўнікоў сяла, выстаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі і рэтрааўтамабілей, работу тэматычных падвор’яў «Ад зерня да каравая», канцэртную і танцавальную праграмы.

Мерапрыемства праходзіла пры вялікай колькасці гледачоў. Не засталіся ўбаку і работнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы, якія прыехалі ў Ровенскую Слабаду, каб ушанаваць пераможцаў і прызёраў раённай уборачнай кампаніі 2025 года.

 

1-3. Супрацоўнікі ЗДАРэч на раённым свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі»
4-7. Святочнае шэсце на раённых «Дажынках»