Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у патрыятычным форуме «Час выбраў нас. Час новых перамог!»

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Віцебску адбыўся патрыятычны форум «Час выбраў нас. Час новых перамог!».

Дзень народнага адзінства – сімвал нашай згуртаванасці і гатоўнасці разам ісці наперад, пераадольваючы любыя цяжкасці. Мы ўсе галасуем за тое, каб наша краіна была свабоднай краінай з квітнеючай эканомікай, неабсяжнымі прасторамі і багатымі духоўнымі традыцыямі.

На форуме да жыхароў Віцебшчыны звярнуліся прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, у тым ліку прафсаюзаў, якія сталі ініцыятарамі гэтага форума.

Сярод удзельнікаў форуму былі супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства.
2. На сцэне Летняга амфітэатра падчас акцыі «Час выбраў нас. Час новых перамог!»