Дакументальная выстава да Дня народнага адзінства

Дзень народнага адзінства адзначаецца 17 верасня. Гэта дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі №206 ад 7 чэрвеня 2021 г. Увядзенне ў каляндар памятных і знамянальных падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь дня 17 верасня – гэта даніна памяці сотням і тысячам беларусаў, якія не змірыліся з несправядлівасцю Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, падзялiўшага краіну, і змагаўшыхся за яе ўз’яднанне.

17 верасня 2025 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адкрыў дакументальную выставу, прысвечаную Дню народнага адзінства.

Дакументы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі восені 1939 г.На выставе прадстаўлены тэматычныя банеры, вітрынныя копіі архіўных дакументаў і фатаграфіі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД).

28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі – гэта фактычна народны рэферэндум пра будучыню заходнебеларускага рэгіёну. Прынятыя на ім дакументы – аб дзяржаўнай уладзе, аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб зямлі, аб нацыяналізацыі банкаў і буйных прамысловых прадпрыемстваў – адыгралі важную ролю ў далейшым развіцці беларускай дзяржаўнасці, эканомікі, культуры і адукацыі.

У рамках выставы супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь азнаёміліся з архіўнымі дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

 

1. Дакументальная выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства, у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
2. Архіўныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і фатаграфіі БДАКФФД
3. Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь знаёмяцца з дакументальнай выставай