Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні агульнага сходу супрацоўнікаў БелНДІДАС, прымеркаванага да Дня народнага адзінства

17 верасня 2025 г. адбыўся агульны сход працоўнага калектыву ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня народнага адзінства ў рамках Адзінага дня інфарміравання па тэме: «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».

Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў павіншаваў усіх удзельнікаў сходу З Днём народнага адзінства. Намеснік дырэктара інстытута па навуковай рабоце С.С.Мішук расказаў аб гістарычным значэнні гэтага дня ў гісторыі Беларусі. Аб’яднанне беларускага народа, падзеленага ў 1920 годзе, з’явілася адным з найважнейшых фактараў, які забяспечыў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, стварыў умовы для паспяховага аднаўлення і пасляваеннага развіцця, а таксама заклаў перадумовы для фарміравання і росквіту незалежнай Рэспублікі Беларусь.

 

Калектыў БелНДІДАС.