У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава «Дзень народнага адзінства: гісторыя дзяржаўнага свята Беларусі»
17 верасня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Дзень народнага адзінства: гісторыя дзяржаўнага свята Беларусі», прысвечаная гісторыі ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР.
На выставе прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні і рэалізацыю савецкай палітыкі ў заходніх абласцях БССР: дакументы аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў, дакументы, якія адлюстроўваюць працэс калектывізацыі сельскай гаспадаркі на Гродзеншчыне, загады аб рэарганізацыі польскіх школ у беларускамоўныя, звесткі аб стане работы па ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва і многія іншыя дакументы.
![]() |
![]() |
| 1-2. Выстава « Дзень народнага адзінства: гісторыя дзяржаўнага свята Беларусі |
![]() |
| 3. Наведвальнікі архіва знаёмяцца з дакументамі, прадстаўленымі на выставе |


