Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да Дня народнага адзінства
16 верасня 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Да работнікаў архіва звярнулася намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава. Яна павіншавала калектыў са святам і адзначыла ўклад НАРБ у захаванне гістарычнай праўды. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок уручыў Ганаровую грамату і зборнік дакументаў вядучаму навуковаму супрацоўніку НАРБ, к.г.н., дацэнту В.Г.Мазецу, які адсвяткаваў напярэдаднi 60-гадовы юбілей.
Для калектыву архіва В.Г.Мазец прачытаў лекцыю да Дня народнага адзінства, А С.В.Кулінок – распавёў пра пяць выдавецкіх праектах НАРБ па гісторыі перыяду 1921-1939 гг.
Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд відэафільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага архівістамі БДАКФФД.
![]() |
| 1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
| 2. Калектыў НАРБ падчас сходу |
![]() |
| 3. С.В.Кулінок уручае Ганаровую грамату В.Г.Мазецу |
![]() |
| 4. С.В.Кулінок уручае зборнік дакументаў В.Г.Мазецу |
![]() |
| 5. Выступленне В.Г.Мазеца |
![]() |
| 6. Прагляд відэафільма «Уз’яднанне» |
![]() |
| 7. Фрагмент відэафільма «Уз’яднанне» |






