«Дзень у гісторыі»: архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную гісторыі уз’яднання Беларусі ў архіўных дакументах
18 сакавіка 1921 г. у Рызе быў падпісаны мірны дагавор, які азнаменаваў заканчэнне савецка-польскай вайны. Дагавор устанавіў межы паміж РСФСР, УССР, БССР і Польскай Рэспублікай. Тэрыторыя Заходняй Беларусі адышла да Польшчы і знаходзілася ў яе складзе да 17 верасня 1939 г. Дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў 1939 г. беларускі народ уз’яднаўся. Адноўленае тады адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, заняць дастойнае месца ў сусветнай супольнасці і стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
Дзень народнага адзінства – 17 верасня – служыць яшчэ адным напамінам пра стойкасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фармуе пачуццё прыналежнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна.
