Дакументальная выстава «Беларусь Адзіная. Да гісторыі свята»
12 верасня 2025 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Беларусь Адзіная. Да гісторыі свята», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Гэта сумесны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыя прысвечана гістарычнаму лёсу беларускай нацыі, яе шляху да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння і ключавой падзеі ў гісторыі нашай краіны – аб’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе.
На выставе прадстаўлены рэдкія карты і кніжныя выданні, архіўныя дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і фатаграфіі, прадастаўленыя «БелТА». А таксама – ўспаміны сучаснікаў гістарычных падзей 1939 года, мастацкія творы і публікацыі вядучых беларускіх гісторыкаў.
![]() |
| 1. Дакументальная выстава «Беларусь адзіная. Да гісторыі свята» |
![]() |
| 2. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
| 3. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |


