Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адносінах да жыхароў Рэчыцы
У архіўнай калекцыі цыфравых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызму захоўваюцца лічбавыя копіі пратаколаў допытаў сведкаў распраў нямецкіх акупантаў і іх памагатых над мірным насельніцтвам. У іх ліку – пратакол допыту жыхара Рэчыцы Іллі Ігнатавіча Атаманчука, сям’я якога пацярпела ад гітлераўцаў (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 99-99адв).
Ілля Ігнатавіч паказаў наступнае: «16 чэрвеня 1942 года ў 11 гадзін дня я са сваім сынам Атаманчуком Львом Іллічом 1926 года нараджэння на лодцы паехалі лавіць рыбу на раку Дняпро. Калі мы ад’ехалі ад берага метраў 50, прагучаў выстрал, і да смерці забіла майго сына. Як мне стала вядома, сына забіў нямецкі афіцэр, які сумесна з нямецкімі салдатамі, п’яныя, гулялі на берагу ракі, па бульвару. Нямецкі афіцэр, убачыўшы нас, паклаў вінтоўку на агароджу бульвара, стрэліў у нас. <…> Калі падплыў я да берага, нямецкі афіцэр, які страляў у сына, і яшчэ два немца пачалі смяяцца. Пасмяяўшыся, пайшлі».
![]() |
![]() |
| 1. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 99-99адв |

