Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве: вайна, рэвалюцыя і крушэнне імперыі»

Гэтымі днямі ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава» праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве: вайна, рэвалюцыя і крушэнне імперыі», якая прымеркавана да 110-годдзя перадыслакацыі Стаўкі ў горад Магілёў і змены камандавання дзейнай арміі і флоту Расійскай імперыі.

У лік удзельнікаў увайшлі выкладчыкі ВНУ, навуковыя супрацоўнікі музеяў і архіваў Расіі і Беларусі. Сярод іх вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў, які выступіў з дакладам на тэму «Стаўка ў Магілёве і рэарганізацыя архіўнай справы ў Магілёўскай губерні ў 1918-1919 гг»..

Падчас плённага абмену меркаваннямі прысутныя падтрымалі ініцыятыву арганізатараў аб рэгулярнасці правядзення канферэнцыі.

Удзельнікі канферэнцыі горача віталі рашэнне горадабудаўнічай камісіі Магілёўскага гарвыканкама аб зацвярджэнні канцэпцыі будаўніцтва новага музея, прысвечанага знаходжанню Стаўкі ў горадзе Магілёве. Плануецца размяшчэнне будучага музея ў частцы парка Горкага вакол храма Святых Уладарных Мучанікаў, фармуючы з ім адзіны архітэктурны ансамбль.

У завяршэнні мерапрыемства работнікам музея быў перададзены ў дар даведнік па асабістых фондах установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

 

1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў на фоне застаўкі канферэнцыі.
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў уручае вучонаму сакратару ўстановы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. А.Р. Раманава» Юрыю Раемскаму даведнік па асабістых фондах архіва.