Аб удзеле прадстаўнікоў БелНДІДАС у X канферэнцыі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска
4 верасня 2025 г. адбылася X справаздачна-выбарная канферэнцыя Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» — члены першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Н.А.Касяк і А.В.Тананаў.
У рамках канферэнцыі была прадстаўлена і заслухана справаздача аб дзейнасці Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» за перыяд 2021—2025 гг. Па выніках пасяджэння быў сфарміраваны новы склад раённага камітэта ГА «БРСМ», а таксама абраны дэлегаты для ўдзелу ў 54-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».
Па выніках справаздачна-выбарнай канферэнцыі сакратар першаснай ячэйкі БРСМ БелНДІДАС А.А.Сашко ўвайшла ў новы склад раённай кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Цэнтральнага раёна г. Мінска.
![]() |
| 1. Н.А.Касяк і А.В.Тананаў на X справаздачна-выбарнай канферэнцыі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г. Мінска |
![]() |
| 2. Першы сакратар БРСМ Цэнтральнага раёна г. Мінска Д.М.Ярмольчык падчас даклада на канферэнцыі |
![]() |
| 3. Прэзідыум X справаздачна-выбарнай канферэнцыі |


