Удзел БДАМЛМ у X справаздачна-выбарачнай канферэнцыі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» горада Мінска
4 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Л.А.Рымарава і Н.Д.Кручок, якія прадстаўляюць першасную арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – БРСМ), прынялі ўдзел у X справаздачна-выбарачнай канферэнцыі цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г.Мінска.
Дэлегаты разгледзелі шэраг важных пытанняў, уключаючы выніковую ацэнку дзейнасці арганізацыі за перыяд 2021 – 2025 гадоў і вызначэнне напрамкаў яе развіцця на бліжэйшую пяцігодку (2026 – 2030). На канферэнцыі прагучалі выступленні намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска Л.М.Барысенкі і Першага сакратара Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» Д.М.Ярмольчыка. Былі сфарміраваны склады Цэнтральнага раённага камітэта і кантрольнай камісіі ГА «БРСМ», вызначаны кандыдаты ў рэзерв гэтых структур, а таксама выбраны дэлегаты для маючага адбыцца з’езда Мінскгарарганізацыі. Важным этапам стала абмеркаванне і прыняцце сумеснага звароту дэлегатаў канферэнцыі.
![]() |
| 1. М.Д.Кручок, Л.А.Рымарава, другі сакратар Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» Я.М. Лебядзеўскі |
![]() |
| 2. Выступленне намесніка кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска Л.М.Барысенкі |
![]() |
| 3. Л.А.Рымарава і Н.Д.Кручок наведалі X справаздачна-выбарачную канферэнцыю Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» г.Мінска |


