Новыя паступленні дакументаў з асабістага архіва Валянціна Іванавіча Ермаловіча ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
У чытальнай зале адбылася сустрэча з Ермаловічам Вячаславам Валянцінавічам, сынам вядомага тэатральнага рэжысёра, педагога, заслужанага работніка культуры БССР Валянціна Іванавіча Ермаловіча (1925-2004), які перадаў для навукова-тэхнічнай апрацоўкі і наступнага прыёму ў архіў на пастаяннае захоўванне дакументы.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы з уручэннем Вячаславу Валянцінавічу экзэмпляра даведніка па фондах асабістага паходжання ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
![]() |
| 1. Вячаслаў Ермаловіч перадае дакументы ў архіў. |
![]() |
| 2. Калаж дакументаў, якія перададзены для ўпарадкавання і папаўнення фонду асабістага паходжання Валянціна Ермаловіча. |
![]() |
| 3. Намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Людміла Цалабанава ўручае Вячаславу Ермаловічу даведнік па асабістых фондах архіва. |


