У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь павіншавалі з юбілеем В.М.Ралёнак

27 жніўня 2025 г. у дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» ушаноўвалі вядучага архівіста аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архiўнага фонда Ралёнак Валянціну Максімаўну ў сувязі з яе юбілеем. З віншавальным словам выступіў дырэктар архіва А.К.Дземянюк і яго намеснік А.А.Стуканава. Павіншаваць юбіляра таксама прыбылі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь, якія курыруе Валянціна Максімаўна – Нацыянальны статыстычны камітэт і Міністэрства лясной гаспадаркі. За высокі прафесіяналізм, канструктыўнае і плённае супрацоўніцтва, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю сумеснай работы прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю ўручылі Валянціне Максімаўне юбілейны медаль «30 год Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь», а прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняўПадзяка за эфектыўнае ўзаемадзеянне з органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па пытаннях архіўнага справаводства. Да віншаванняў таксама далучыліся супрацоўнікі аддзела і іншых структурных падраздзяленняў архіва.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне гісторыка-архіўнай спадчыны і рэалізацыю задач, ускладзеных на архіўную галіну, уручыў В.М.Ралёнак Ганаровую грамату Дэпартамента.

 

1. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь віншуюць В.М.Ралёнак з юбілеем
2. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь віншуюць В.М.Ралёнак з юбілеем
3. Прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь віншуюць В.М.Ралёнак з юбілеем
4. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў уручае Ганаровую грамату Дэпартамента В.М.Ралёнак
5. Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь падчас віншавання В.М.Ралёнак