Аб правядзенні паседжання калегii ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

29 жніўня 2025 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам намесніка міністра юстыцыі Ката А.М. адбылося пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны пытанні:
1. Аб арганізацыі архіўнага захоўвання электронных дакументаў.
2. Аб арганізацыі сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (СОДД НАФ). Версія 2.

Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Заянчкоўская В.У. якая адзначыла, што ў Рэспубліцы Беларусь створаны ўмовы для працы з электроннымі дакументамі. Дэпартаментам распрацавана неабходная нарматыўная і метадычная база, якая рэгулюе пытанні працы з электроннымі дакументамі, у тым ліку забеспячэння іх захаванасці і перадачы на захоўванне.

У арганізацыях-крыніцах камплектавання дзяржаўных архіваў выкарыстоўваецца змешаны дакументаабарот. Пры гэтым найбольшы працэнт электронных дакументаў адзначаецца ў арганізацыях-крыніцах камплектавання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (ад 70 да 90 працэнтаў).

В.У.Заянчкоўская адзначыла, што дзяржаўным архівам патрабуецца інтэнсіфікаваць працу па вывучэнні функцыяналу сістэм электроннага дакументазвароту і выяўленні наяўных праблемных пытанняў у арганізацыі захоўвання электронных дакументаў у аблвыканкамах (райвыканкамах), а таксама іншых арганізацыях-крыніцах камплектавання архіваў.

Садакладчыкам выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Стуканава А.А., якая далажыла аб стане работы па забеспячэнні архіўнага захоўвання электронных дакументаў у арганізацыях-крыніцах камплектавання архіва.

Падводзячы вынікі разгляду першага пытання, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў падкрэсліў, што вопыт Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама па анкетаванні арганізацый-крыніц камплектавання архіваў па пытаннях арганізацыі работы з электроннымі дакументамі неабходна распаўсюдзіць на ўсе дзяржаўныя архівы.

Па другім пытанні парадку пасяджэння калегіі намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Качаткова Г.У., што ў выніку мадэрнізацыі ў рамках мерапрыемства 53 Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021 – 2025 гады сістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь (СОДД НАФ). Версія 2. у Рэспубліцы Беларусь створаны ўмовы для забеспячэння аддаленага доступу да архіўных дакументаў.

СОДД НАФ 2 закліканая забяспечыць прадстаўленне інфармацыі архіўных дакументаў пяці рэспубліканскіх і дваццаці пяці абласных і занальных дзяржаўных архіваў на чатырох пошукавых узроўнях: узровень архіўнага фонду; ўзровень вопісу; ўзровень справы; ўзровень дакумента. Работа па стварэнні НСА да архіўных дакументаў праводзіцца ў архівах на пастаяннай аснове і з’яўляецца важнай складовай часткай навукова-інфармацыйнай іх дзейнасці.

Садакладчыкам па другім пытанні выступіў намеснік дырэктара Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці Паплёўка А.А., які адлюстраваў працу па мадэрнізацыі сістэмы і тэхнічных аспектах яе функцыянавання.

Па выніках разгляду другога пытання дырэктар дэпартамента А.Л.Воінаў даручыў дырэктарам дзяржаўных архіўных устаноў асабіста вывучыць парадак працы ў СОДД НАФ 2, а таксама забяспечыць ЭЛП работнікаў архіваў, якія ажыццяўляюць працу ў СОДД НАФ 2.

 

1. Пасяджэнне калегіі дэпартамента па архівах і справаводстве
2. Выступае начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Заянчковская В.У.
3. Выступае намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Стуканава А.А.
4. Выступае намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Качаткова А. В.
5. Выступае намеснік дырэктара Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці Паплеўка А. А.