Аб правядзенні Адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
25 жніўня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для супрацоўнікаў архіва быў праведзены Адзіны дзень інфармавання на тэму «Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы». Перад супрацоўнікамі архіва выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна Н.П.Рэкець. Яна паведаміла калектыву аб дашкольнай і школьнай сістэме адукацыі ў Ленінскім раёне г.Гродна, наваўвядзеннях, якія адбудуцца ў новым навучальным годзе, а таксама адказала на шэраг пытанняў, якія цікавілі слухачоў.
![]() |
| Выступленне намесніка начальніка аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна Н.П.Рэкець. |
