Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Жлобіна ў абласным відэаконкурсе чытальнікаў «Мы аб вайне радкамі кажам»
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Гомельская абласная арганізацыя Прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў правяла абласны відэаконкурс чытальнікаў «Мы аб вайне радкамі кажам». Трэцяе месца ў намінацыі «18 гадоў і старэйшыя» занялі супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў горадзе Жлобіне. Елісеева Ірына Мікалаеўна, архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі, прачытала верш Генадзя Пархоменкі «Дзяцінства, абпаленае вайной», у якім раскрываўся жорсткі лёс дзяцей, пазбаўленых бесклапотнага дзяцінства з-за страхаў вайны. Ідэя стварэння і пастаноўкі відэа належыць інжынеру-праграмісту, Давыденка Маргарыце Станіславаўне. Віншуем удзельнікаў з перамогай і жадаем далейшых творчых перамог.