Калегі з абласнога архіва г.Кастрамы ў Занальным дзяржаўным архіве г.Жлобіна
12 жніўня 2025 года ў Занальным дзяржаўным архіве г.Жлобіна здзейснілася цікавая і значная сустрэча. У чытальнай зале архіва пабывала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Абласной дзяржаўнай казённай установы «Дзяржаўны архіў Кастрамской вобласці» — Кавалёва Ларыса Аляксандраўна. Яе візіт стаў прыемным сюрпрызам для супрацоўнікаў архіва, якія з інтарэсам абмяняліся архіўнымі гісторыямі і вопытам.
Дырэктар архіва, Галіна Анатолеўна Дударава, асабіста пагутарыла з Ларысай Аляксандраўнай, расказала аб рабоце архіўнай службы ў Рэспубліцы Беларусь і асаблівасцях арганізацыі дзейнасці нашага архіва. У ходзе сустрэчы госці таксама наведалі архівасховішча — сэрца архіва, дзе абмеркавалі сістэмы і ўмовы захоўвання дакументаў у розных архівах, абмяняліся ведамі і практыкамі.
У завяршэнне візіту Ларыса Аляксандраўна пакінула цёплае адкліканне ў кнізе наведвальнікаў: «Жадаю вашаму архіву і калектыву працвітання і прызнання на ўсіх узроўнях! Спадзяюся на творчае супрацоўніцтва паміж вашым архівам і дзяржаўным архівам Кастрамской вобласці (РФ)». Гэты візіт стаў важным крокам да ўмацавання міжнародных сувязей і развіцця прафесійных абменаў паміж архіўнымі ўстановамі двух краін.
![]() |
| 1. Дырэктар ЗГА у г.Жлобіне Г.А.Дударава і намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ГА Кастрамской вобласці Л.А.Кавалёва падчас сустрэчы |
![]() |
| 2. У сховішчы архіва |
![]() |
![]() |
![]() |
| 3-5. Сувенірны каляндар на памяць |




