Аб правядзенні рабочай нарады і пасяджэння калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

24 ліпеня 2025 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Намесніка Міністра юстыцыі Ката А.М. прайшло пасяджэнне рабочай групы па рэалізацыі пункта 59 Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2025 – 2029 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2025 г. №254.

Намеснікам Міністра юстыцыі Катом А.М. агучаны задачы па безумоўным выкананні Праграмы, якія стаяць перад архіўнай галіной, у частцы захавання дакументальнай спадчыны і давядзення да грамадства гістарычнай праўды.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў далажылі аб ходзе выканання работ па стварэнню лічбавых копій дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду.

Пасля пасяджэння рабочай групы адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Аб ходзе выканання падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» і выніках работы дзяржаўных архіўных устаноў у першым паўгоддзі 2025 года.
2. Аб ходзе асваення бюджэтных сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў першым паўгоддзі 2025 года.

Па першым пытанні з дакладам выступіла першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.А.Лядоўская, якая адзначыла, што аналіз выканання мэтавых паказчыкаў праводзіўся ў двух напрамках па ўдзельнай вазе выканання гадавога плана і параўнанні вынікаў работы з аналагічным перыядам 2024 года.

Судакладчыкамі выступілі намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама А.В.Пашкевіч і начальнік аддзела па архівах, ЗАГСах і іншых прававых пытаннях галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама А.Ю.Забалотная.

Падводзячы вынікі разгляду першага пытання, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў даручыў дзяржаўным архіўным установам не зніжаць тэмпы росту па выкананні мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» для годнага яе завяршэння ў бягучым годзе не ніжэй за вынікі 2024 года.

Выступаючы па другім пытанні, намеснік начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Т.А.Суханава далажыла аб праведзенай рабоце і выніках асваення выдзеленага бюджэтнага фінансавання дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі.

Судакладчыкамі па другім пытанні выступілі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Н.Т.Булойчык.

Па выніках разгляду другога пытання дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў даручыў дырэктарам дзяржаўных архіўных устаноў прыняць вычарпальныя меры і забяспечыць своечасовае і поўнае асваенне бюджэтнага фінансавання планавых мерапрыемстваў.

Членамі калегіі работа дзяржаўных архіўных устаноў па пытаннях парадку дня прызнана здавальняючай.

 

1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве
2. Намеснік Міністра юстыцыі А.М.Кот, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў
3. Выступае першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.А.Лядоўская
4. Выступае Т.А.Суханава
5. Выступае А.Н.Ганчар