Аб наведванні «Музея Славы Магілёўшчыны» супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, загадчык аддзела ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Таццяна Шэўчык наведала «Музей Славы Магілёўшчыны».

5 ліпеня 2025 года расчыніў свае дзверы новы музей у г.Магілёве, у адкрыцці якога браў удзел Кіраўнік дзяржавы – А.Р. Лукашэнка.

Ідэя стварэння Музея Славы належыць ветэранам, пошукавікам і грамадскім людзям. Музей узведзены на Буйніцкім полі – знакавым для ўсіх беларусаў месцы, дзе ў ліпені 1941 года на працягу 23 сутак чырвонаармейцы і народнае апалчэнне стрымлівалі націск фашыстаў. Новы музей прадстаўляе інфармацыю аб Вялікай Айчыннай вайне, даваенным, пасляваенным жыцці рэгіёна і яго сучасных дасягненнях, з’яўляецца сучасным культурна-адукацыйным і навучальным цэнтрам, створаным з выкарыстаннем найноўшых інтэрактыўных тэхналогій.

Таццяна Шэўчык азнаёмілася з экспазіцыямі музея і зрабіла памятныя фатаграфіі. Асабліва ўразілася ажыўшымі з дапамогай нейрасетак героямі вайны.

Наведванне такіх значных месцаў дапамагае ўшанаваць памяць герояў і аддаць даніну павагі тым, хто абараніў нашу свабоду!

 

1-4. Таццяна Шэўчык каля экспазіцый музея
5-9. Экспазіцыі музея