Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу «Выбітныя людзі Беларусі: Вольга Ціханаўна Бакун. Хірург партызанскага шпіталя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны лекар БССР»

У рамках віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі» супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстаўка архіўных дакументаў аб жыцці і дзейнасці заслужанага ўрача БССР, удзельніцы партызанскага і падпольнага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны Вольгі Ціханаўны Бакун.

Выстава размешчана на сайце дзяржархіва па спасылцы.