Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на адкрыцці выставы «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь»

5 ліпеня 2025 г.у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылося адкрыццё выставы «Глядзі і памятай…», прымеркаванай да 40-годдзя выхаду фільма Элема Клімава «Ідзі і глядзі».

Выставачны праект быў падрыхтаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Музеем гісторыі беларускага кіно, філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З фондаў БДАКФФД быў прадстаўлены фрагмент кінастужкі «Апавяданне пра фільм «Ідзі і глядзі» 1985 г., прысвечаную гісторыі стварэння фільма, які быў прадэманстраваны падчас адкрыцця.

Экспазіцыя выставы прадстаўлена фатаграфіямі, зробленымі падчас здымак, рукапісамі сцэнарыяў, афішамі.

Падчас адкрыцця выставы з прывітальным словам выступілі – дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Дзмітрый Сяргеевіч Вільтоўскі, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Антаніна Аляксееўна Карпілава, кіназнавец, член Прэзідыума Беларускага Саюза кінематаграфістаў Валянціна Аляксееўна Сцяпанава.

Выстаўка будзе працаваць з 5 ліпеня па 5 жніўня 2025 г.у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь».

 

1. Выстава «Глядзі і памятай…», да 40-годдзя фільма «Ідзі і глядзі», 2025 г.
2. Адкрыццё выставы «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г.
3. Фрагмент экспазіцыі выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г.
4. Фрагмент экспазіцыі выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г.
5. Паказ фрагмента фільма з фондаў БДАКФФД для адкрыцця выстаўкі «Глядзі і памятай…» у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», 5 ліпеня 2025 г.