Турыстычная паездка работнікаў Дэпартамента па архівах і справаводству і кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў па месцах баявой славы Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту
28 чэрвеня 2025 г. адбылася турыстычная паездка па месцах баявой славы Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны з наведваннем Музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо ў Мінскім раёне. У паездцы прынялі ўдзел работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў: Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-дасдаследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду і рэдакцыі часопіса «Архівы і справаводства».
Ініцыятарам і арганізатарам паездкі выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да важнейшага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які наша краіна будзе адзначаць 3 ліпеня.
Першым пунктам на турыстычнай карце стаў мемарыяльны комплекс «Курган Славы» – грандыёзны помнік Вялікай Айчыннай вайны ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года падчас найбуйнейшай наступальнай аперацыі «Баграціён» у акружэнне трапіла 150-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Дадзеная падзея атрымала назву «Мінскі кацёл». Разгром гэтай групоўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі. Велічны манумент у памяць аб тых лёсавызначальных падзеях быў адкрыты ў 1969 годзе і хутка заслужыў рэпутацыю адной з візітных картак нашай рэспублікі.
![]() |
1. Удзельнікі экскурсіі на фоне мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» і музея ваеннай тэхнікі |
![]() |
2. Удзельнікі экскурсіі на фоне мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» |
![]() |
3. Падчас экскурсій |
Удзельнікі паездкі ўсклалі кветкі ля Кургана Славы і здзейснілі ўзыходжанне на яго вяршыню.
![]() |
4. Ускладанне кветак да мемарыяла |
![]() |
5. Удзельнікі экскурсіі на вяршыні Кургана Славы |
На вяршыні Кургана Славы, як погляд у мінулае і даніна памяці загінуўшым, прагучаў верш «Балада пра Курган» у аўтарскім выкананні. Намеснік дырэктара Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НАФ Сяргей Мязга напісаў яго да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
6. Мязга С.І. чытае верш |
Затым экскурсанты з цікавасцю агледзелі музей ваеннай тэхнікі Савецкай Арміі, размешчаны пад адкрытым небам ля падножжа Кургана Славы.
![]() |
7. Дырэктар БДАМЛЮ Макаранка А.А. падчас агляду музея ваеннай тэхнікі |
Наступным прыпынкам на турыстычным маршруце стаў аграгарадок Азярцо ў Мінскім раёне. Гэты населены пункт раскінуўся пасярод маляўнічых месцаў, дзе ў глыбокай старажытнасці магло размяшчацца гарадзішча, пазней перанесенае на берагі ракі Няміга і якое атрымала з часам назву Мінск. У 1944 годзе ў гэтых месцах праходзілі баявыя дзеянні Мінскай наступальнай аперацыі, галоўным вынікам якой было вызваленне Мінска і яго ваколіц.
Экскурсійная група наведала брацкую магілу, у якой спачываюць астанкі 65 воінаў-абаронцаў Беларусі ў 1941 годзе, партызан, воінаў-вызваліцеляў у 1944 годзе. Вёску Азярцо вызвалілі вайскоўцы 26-й гвардзейскай танкавай брыгады, якая прымала ўдзел у многіх буйных бітвах Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх Курская бітва, аперацыя «Баграціён», Усходне-Пруская аперацыя. Мы ведаем імёны толькі дзевяці чалавек, пахаваных у брацкай магіле ў аграгарадку Азярцо. Экскурсанты ўшанавалі памяць абаронцаў і вызваліцеляў нашай зямлі, усклалі кветкі да помніка, усталяванага на брацкай магіле.
![]() |
8. Ускладанне кветак да помніка на брацкай магіле |
![]() |
9. Помнік загінуўшым воінам |
Вельмі пазнавальнай часткай падарожжа стала наведванне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Шырокая тэрыторыя музея падзелена на сектары, якія прадстаўляюць помнікі беларускага народнага драўлянага дойлідства канца XVIII – пачатку XX стст., характэрныя для розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе, Паазер’е. Удзельнікі паездкі агледзелі шэраг тыповых традыцыйных пабудоў: царква, грамадскі свіран, будынак народнага вучылішча, кузні, млыны і сялянскія хаты.
![]() |
10. Падчас экскурсій у музеі народнай архітэктуры і побыту |
![]() |
11. Падчас экскурсій у драўлянай царкве |
![]() |
12. Падчас агляду сялянскай хаты |
![]() |
13. Кіраўніцтва НДА Беларусі Глушакоў М.М. і Булойчык Н.Т. у сялянскай хаты |
Завяршальным этапам падарожжа стала дэгустацыя страў беларускай традыцыйнай кухні.
Наведванне памятных месцаў у маляўнічых кутках нашай краіны, судакрананне з традыцыйнай культурай продкаў пакінулі яркія ўражанні і зарадзілі бадзёрасцю і аптымізмам.