80 гадоў з дня нараджэння Тамары Дудко: «Архіўны веснік» пра жанчыну, якой апладыравала краіна

Да 80-годдзя з дня нараджэння віцэ-спікера Савета Рэспублікі, кавалера ордэна Дружбы народаў, першага лідара Саюза жанчын, перадавіка працы Тамары Мікалаеўны Дудко падрыхтаваны спецыяльны выпуск «Архіўнага весніка». Ён прысвечаны выбітнай асобе, чый шлях спалучаў дзяржаўную мудрасць, арганізатарскі талент і сапраўдную адданасць справе.

У сюжэце прадстаўлены архіўныя матэрыялы: тэксты выступленняў Тамары Дудко на сесіях Савета дэпутатаў, дакументы аб яе назначэнні дырэктарам завода ў Маладзечне, рашэнні выканкама аб перайменаванні вуліцы і ўстаноўцы памятнага знака ў яе гонар, газетныя артыкулы, якія ілюструюць успрыманне яе дзейнасці ў грамадстве і іншыя дакументальныя сведчанні, якія нагадваюць аб маштабе яе ўкладу.

Глядзець «Архіўны веснік».

 

1. Васіліса Дварэцкая, навучэнка Гімназіі №10 г.Маладзечна
2. Эпізод выпуску
3-5. Дакументы аб Т.М.Дудко, якія захоўваюцца ў Занальным дзяржархіве г.Маладзечна