Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі дарыльніка асабістага фонду Аркадзя Падліпскага

Мерапрыемства адбылося ў Віцебскай абласной бібліятэцы ім.Ул.І.Леніна ў рамках праекту «Краязнаўчыя сустрэчы». Краязнаўцам Аркадзем Міхайлавічам Падліпскім была прадстаўлена новая кніга «Працяг сапраўдных прагулак па старым Віцебску». У ёй расказана пра больш як 200 цікавых будынкаў і аб’ектаў, навучальных установаў і арганізацый, якія дзейнічалі ў Віцебску ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя.

Кніга падрыхтавана на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці, і з’яўляецца працягам выдадзеных раней «Сапраўдных прагулак са старой картай».

 

1. А.М.Падліпскі
2. Удзельнікі мерапрыемства