Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы, прысвечанай 81-й гадавіне вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1051-й гадавіне заснавання Віцебска
Фотавыстава «Горад стары, горад слаўны прызначае нам спатканне…» адкрылася ў Віцебску 26 чэрвеня 2025 г., напярэдадні святкавання 81-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1051-й гадавіны горада.
Тут было прадстаўлена больш за 50 фотаработ, падрыхтаваных у рамках марафону «80 гадоў Перамогі» навучэнцамі і педагогамі ўстаноў адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў Чыгуначнага раёна.
На адкрыцці праходзілі майстар-класы па вырабе сувеніраў, прысвечаных беларускім сімвалам і гісторыі Віцебска.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна, загадчыца аддзела Бондарава Алена і вядучы архівіст Богуш Крысціна на адкрыцці фотавыстава «Горад стары, горад слаўны прызначае нам спатканне…» |
![]() |
2. Богуш Крысціна, вядучы архівіст Дзяржархіва Віцебскай вобласці, на майстар-класе па вырабе сувеніраў з беларускімі сімваламі |