19–20 чэрвеня 2025 г. у Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце адбылася II Усерасійская фалерыстычная навукова-практычная канферэнцыя
19–20 чэрвеня 2025 г. у Маскве, у Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (гістарычны Дом Камінтэрна), адбылася II Усерасійская фалерыстычная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. Мерапрыемства арганізавана ў партнёрстве з Геральдычным саветам горада Масквы і працягвае цыкл грамадска значных дыскусій на платформе РДСУ, накіраваных на захаванне найбагацейшай гістарычнай і культурнай спадчыны, умацаванне тысячагадовых духоўна-маральных каштоўнасцей і традыцый расійскай дзяржаўнасці.
У ліку ганаровых гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства — прадстаўнікі Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Геральдычных саветаў войскаў нацыянальнай гвардыі Расіі і МНС, кавалеры высокіх дзяржаўных узнагарод — Героі Расіі, кавалеры ордэна Св.Георгія і Георгіеўскага крыжа, ваенныя аташэ дзяржаў — удзельніц СНД, у тым ліку Беларусі, героі і ўдзельнікі Спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Адкрыў канферэнцыю рэктар РДСУ, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў А.Л.Хазін. У сваім выступленні ён адзначыў, што « ў Год абаронцы Айчыны, у дні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі мы прысвячаем яе абаронцам Айчыны ўсіх пакаленняў, якія сваімі доблесцю і мужнасцю прымнажаюць веліч і славу Расіі!».
У выступленнях удзельнікаў канферэнцыі неаднаразова падкрэслівалася важнасць папулярызацыі ваеннай і гістарычнай спадчыны нашых продкаў. Вялікую ролю ў захаванні пераемнасці гераічных традыцый адыгрывае ўзнагародная сістэма. Яна ўяўляе сабой увасабленне народнай павагі і падзякі выдатным людзям за іх вялікія подзвігі і велізарныя заслугі ў славу гераічнай гісторыі Айчыны.
У канферэнцыі прыняла ўдзел старшы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС М.М.Елінская, якая зачытала прывітальны адрас старшыні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь А.Ф.Мацельскага, выступіла на пленарным пасяджэнні з дакладам на тэму «Фарміраванне і развіццё ўзнагароднай сістэмы Рэспублікі Беларусь», прадставіла прэзентацыю з дэманстрацыяй Залатой зоркі звання «Герой Беларусі», ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў.
![]() |
1. Старшы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС, к.г.н. М.М.Елінская падчас пленарнага пасяджэння II Усерасійскай фалерыстычнай навукова-практычнай канферэнцыі |
![]() |
2. Пленарнае пасяджэнне II Усерасійскай фалерыстычнай навукова-практычнай канферэнцыі |