Захоўваючы дакументальную спадчыну Упершыню ў актавай зале новага будынка дзяржаўнага архіва г. Магiлёва ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў, быў аранізаваны і праведзены семінар

Запрошаны спецыялісты службаў ДАУ арганізацый сістэмы сельскай гаспадаркі г.Магілёва – крыніцы камплектавання дзяржархіва.

Пры правядзенні семінара разглядаліся пытанні распрацоўкі інструкцый па справаводству арганізацый, наменклатур спраў у адпаведнасці з патрабаваннямі дзейных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства і працу архіваў. У тым ліку абмяркоўваліся пытанні арганізацыі электроннага дакументазвароту і ўкаранення АІС «Ведамасны архіў», падрыхтоўкі і перадачы дакументаў на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўны архіў. Асветлены пытанні аб парадку выдзялення да знішчэння дакументаў, тэрміны захоўвання якіх скончыліся, і адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

У рамках рубрыкі «пытанне-адказ» спецыялісты дзяржаўнага архіва адказалі на пытанні прадстаўнікоў арганізацый, якія іх цікавяць. Пасля заканчэння мерапрыемства для яе ўдзельнікаў прадэманстраваны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», праведзена аглядная экскурсія, дзе яны азнаёміліся з працэсам аблічбоўкі дакументаў, сховішчамі архіва і чытальнай залай. Акрамя таго, спецыялісты дзяржаўнага архіва наведалі Бялыніцкую арганізацыю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, ААТ «Абутак», сельскагаспадарчае прадпрыемства Магілёўскага раёна ААТ «Палыкавічы», КВУП «Магілёўзелянбуд» з мэтай аказання метадычнай і практычнай дапамогі па адборы дакументаў пастаяннага захоўвання для перадачы ў дзяржаўны архіў і правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, распрацоўкі наменклатуры спраў.

Старшыні Бялыніцкай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі былі дадзены рэкамендацыі па распрацоўцы лакальных прававых актаў, якія рэгламентуюць справаводства і работу архіва.

 

1. General photo with seminar participants
2. Conducting a seminar with invited specialists from preschool educational institution services
3. Providing advisory and methodological assistance in developing a nomenclature of cases
4. Selecting documents for permanent storage and conducting scientific and technical processing of documents