АНТ выявіла храм муз, веліч і таямніцы ў БДАМЛМ

 

9 чэрвеня 2025 года, у дзень святкавання 65-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ), у «Нашых навінах» тэлеканала АНТ выйшаў рэпартаж, прысвечаны гэтай падзее. Культурны аглядальнік Аляксандр Мацяс у характэрнай для яго творчай манеры звярнуў увагу на надзвычай спрыяльнае для наведвальнікаў і фондаўтваральнікаў месцазнаходжанне архіва-музея на вуліцы Кірыла і Мяфодзія ў самым цэнтры сталіцы, інтрыгуючы факт закрыцця часткі асабістага фонда Янкі Брыля, але ў той жа час раскрыў перад гледачамі асноўныя факты гісторыі БДАМЛМ, напаўнення яго фондаў, асаблівасцей функцыянавання і, канешне ж, павіншаваў установу і яе работнікаў са святам. За манерай інтрыгаваць і зацікаўліваць гледача незразумела завёрнутымі фразамі стаяць гады актыўнага супрацоўніцтва АНТ і БДАМЛМ на ніве захавання і папулярызацыі здабыткаў беларускай культуры.

З рэпартажам Аляксандра Мацяса на тэлеканале АНТ можна пазнаёміцца па спасылцы.