11 чэрвеня 2025 г. у БелНДІДАС адбыўся аднадзённы навучальны семінар-вебінар на тэму: «Электронны дакументазварот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»

У семінары ў якасці слухачоў (аўдыторна і дыстанцыйна) прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, усяго 24 чалавекі.

Семінар адкрыў дырэктар БелНДІДАС к.г.н., дацэнт А.Я.Рыбакоў, які адзначыў важнае значэнне работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, а таксама праінфармаваў слухачоў аб навукова-метадычных распрацоўках інстытута ў сферы архіўнай справы і справаводства, аб праводзімых ім навучальных мерапрыемствах па профільнай тэматыцы.

У якасці лектараў на семінары выступілі дырэктар БелНДІДАС к.г.н., дацэнт А.Я.Рыбакоў, навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС В.А.Барбарчук, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка, якія асвятлілі наступныя пытанні:

– нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;
– паняцці дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электронныя копіі дакумента на папяровым носьбіце, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіце;
– цэласнасць і сапраўднасць электроннага дакумента;
– стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў;
– работа з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АСДЗК. Патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументазвароту;
– фарміраванне электронных і гібрыдных спраў;
– экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;
– перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі;
– парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі;
– нфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Ведамасны архіў»;
– патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый;
– умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў;
– перадача дакументаў у электронным выглядзе на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.

Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.

Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.

 

1. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства інстытута І.У.Лютарэвіч, загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка падчас работы семінара
2. Перад слухачамі выступае навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС В.А.Барбарчук
3. Слухачы падчас семінара