Аб сустрэчы з ветэранамі архіва ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання «Міжнароднага тыдня архіваў» 6 чэрвеня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі ветэраны архіва.
У ходзе мерапрыемства была праведзена экскурсія ў музейны пакой, азнаямленне з дакументальнай выставай «Гісторыя архіва і архіўнай галіны», размешчанай у чытальнай зале ўстановы, прагледжаны дакументальны фільм: «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў», а напрыканцы зроблена памятнае фота.
На здымку: Памятнае фота калектыву архіва з ветэранамі.