Віртуальная выстава «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы» прысвечана Міжнароднаму дню абароны дзяцей

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) шчыра віншуе ўсіх дзяцей і дарослых з Міжнародным днём абароны дзяцей! Няхай кожнае дзіця расце ў любові, бяспецы і шчасці, а творчасць і дабрыня заўсёды будуць суправаджаць іх жыццё!

Архіў-музей прадстаўляе дакументы з фондаў Васіля Віткі (Цімохі Васільевіча Крысько) – выбітнага паэта, празаіка, драматурга, крытыка, педагога, у 1957 – 1974 гг. галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка», паэтычны талент якога асабліва выявіўся ў твopax для дзяцeй.

Дакументы В.Віткі паступілі ў БДАМЛМ 19 снежня 1997 г. ад дачкі Н.Ц.Гаўрылавец. Гэта фотаздымкі, рукапісы, запісныя кніжкі, лісты да В.Віткі, матэрыалы да біяграфіі, кнігі з бібліятэкі В.Віткі, у тым ліку з дароўнымі надпісамі.

Спасылка на выставу «Васіль Вітка – паэт дзіцячай душы».