Сустрэча ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» з моладдзю грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» горада Бабруйска

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» сустрэлася з моладдзю грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» горада Бабруйска. Актыў ГА «БРСМ» гэта тыя, хто робіць свой унёсак у развіццё моладзевага руху ў Беларусі, прапагандуе здаровы лад жыцця, удзельнічае ў розных мерапрыемствах і валанцёрскіх праектах. Архіў пазнаёміў сябраў ГА «БРСМ» з дзейнасцю архіва, паказалі віртуальную выставу, а таксама абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў, накіраваных на захаванне гістарычнай праўды.

У завяршэнні сустрэчы адбыўся паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», які быў створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да юбілейнай даты.

 

1. Першы сакратар Бабруйскага гаркама БРСМ Ганна Дзівіна адкрывае сустрэчу і перадае слова дырэктару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алене Заяц
2-5. Удзельнікі сустрэчы