Урачысты сход калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей
1 чэрвеня 2025 г. ў Рэспубліцы Беларусь адзначаны Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта вялікае свята, якое заклікана прыцягнуць увагу людзей да праблем, з якімі сутыкаюцца дзеці на ўсёй планеце.
2 чэрвеня 2025 г. на сходзе калектыву намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала калег з міжнародным святам, азнаёміла супрацоўнікаў з гісторыяй свята і асноўнымі накірункамі аховы і абароны дзяцей ў Рэспубліцы Беларусь.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XIX–пачатку ХХ ст., у якіх адлюстравана гісторыя сістэмы сярэдняй адукацыі ў беларускіх губернях. Складальнік выставы, намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін, падрабязна распавёў аб прадстаўленых на выставе дакументах. У сваім выступленні С. Рындзін закрануў такія пытанні, як фізічнае выхаванне, медыцынскае абслугоўванне навучэнцаў, правядзенне экскурсій.
Выставу агледзелі супрацоўнікі НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.
![]() |
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег |
![]() |
2. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы па гісторыі сістэмы сярэдняй адукацыі на беларускіх землях |
![]() |
3. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
4. Агляд выставы |
![]() |
5. Выстава дакументаў, прымеркаваная да Міжнароднага Дня абароны дзяцей |