Аб правядзенні аб’ектавай трэніроўкі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва
22 мая 2025 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» і ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» прайшла аб’ектавая трэніроўка па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый і па сігнале грамадзянскай абароны.
Мэты трэніроўкі:
– выпрацоўка адзінства поглядаў на арганізацыю і методыку правядзення аб’ектавай трэніроўкі ў арганізацыі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– падрыхтоўка найбольш эфектыўных метадаў арганізацыі кіравання, абвесткі, сувязі і ўзаемадзеяння;
– павышэнне зладжанасці, практычных навыкаў, гатоўнасці работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» і ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– удасканаленне навыкаў кіруючага складу прадпрыемства ў правядзенні мерапрыемстваў ДСНС і ГА, а ў астатніх навучэнцаў – уменне выконваць прыёмы і спосабы абароны пры ўзнікненні НС;
– удасканаленне абароны работнікаў пры ўзнікненні НС;
– праверка рэальнасці выканання планаў папярэджання і ліквідацыі НС і плана ГА;
– павышэнне адказнасці ўсіх катэгорый навучэнцаў за поўнае і якаснае выкананне задач ДСНС і ГА мірнага часу.
У ходзе трэніроўкі пры адпрацоўцы запланаваных сцэнарыяў надзвычайных сітуацый былі задзейнічаны грамадзянскія фарміраванні грамадзянскай абароны абодвух архіваў: аддзяленне пажаратушэння (Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі) і санітарнае звяно (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва).
У трэніроўцы прыняў удзел галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М.У.Карпяк.
![]() |
1. Намеснік дырэктара БДАНТД Р.С.Жаўнеркевіч і галоўны спецыяліст абароны Цэнтральнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях М.У.Карпяк падчас правядзення трэніроўкі |
![]() |
2. Калектыў БДАНТД і БДАМЛМ падчас правядзення трэніроўкі |