Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для работнікаў ААТ«Магілёўхімвалакно»
20 мая 2025года ў рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі кіналекторый для работнікаў ААТ«Магілёўхімвалакно».
У рамках мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Пасля прагляду работнікі прадпрыемства змаглі азнаёміцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечанай падзеям з гісторыі Магілёва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі.
![]() |
1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў дэманструе работнікам ААТ«Магілёўхімвалакно» з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |
![]() |
2. Работнікі ААТ«Магілёўхімвалакно» падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
3. Работнікі ААТ«Магілёўхімвалакно» знаёмяцца з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся». |