У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

7 мая 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі.

Для навучэнцаў установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб шкодзе, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння і Герояў Савецкага Саюза.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога..»., прысвечанай 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

 

1-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас мерапрыемства
5-6. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас агляднай экскурсіі