Аб віншаванні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

6 мая 2025 г. напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзею Васільеўну Шубіну. У віншаванні ветэрана таксама прыняла ўдзел актыўная моладзь г. Гомеля і прадстаўнікі абкама і гаркама КПБ. Яны павіншавалі Надзею Васільеўну з надыходзячым святам і ўручылі ёй кветкі і памятныя падарункі. З глыбокай павагай былі звернутыя словы ўдзячнасці і падзякі Надзеі Васільеўне за неацэнны ўклад у Перамогу. Подзвіг ветэранаў назаўжды застанецца ў памяці пакаленняў і будзе служыць прыкладам патрыятызму і любові да Радзімы.

На фота: Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Васільеўны Шубінай.