Правядзенне семінара для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і работнікаў ААТ «Лідская абутковая фабрыка»
06.05.2025 загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» Лаўрукевіч Г.Ю. быў праведзены семінар для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і работнікаў, якія адказваюць за вядзенне справаводства ў структурных падраздзяленнях, адкрытага акцыянернага таварыства «Лідская абутковая фабрыка» па вывучэнні «Правілаў працы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый». Пасля заканчэння семінара былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.
Таксама ўдзельнікам семінара прадэманстравалі фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
На фота: Падчас правядзення семінара і паказу фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».
![]() |