Супрацоўнікі архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця закладнога каменя на месцы ўстаноўкі помніка Канстанціну Ракасоўскаму

6 мая 2025 года, напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця закладнога каменя на месцы ўстаноўкі помніка двойчы Герою Савецкага Саюза, маршалу Канстанціну Канстанцінавічу Ракасоўскаму.

Адкрыццё каменя стала першым крокам да стварэння помніка, які ў будучыні ўпрыгожыць горад, нагадваючы гамяльчанам пра слаўныя старонкі гісторыі.

Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі адзін з самых выбітных савецкіх палкаводцаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яго мужнасць, ваеннае майстэрства і стратэгічны талент сталі прыкладам для будучых пакаленняў, а сам маршал з’яўляецца сімвалам доблесці і адданасці Радзіме. Імя вялікага палкаводца, які адыграў значную ролю ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, назаўжды ўпісана ў гісторыю.

 

1. Падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Паўстання
2. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Паўстання
3-4. Супрацоўнікі дзяржаўнага архіва падчас урачыстай цырымоніі
5. Падчас урачыстай цырымоніі на плошчы Паўстання