Аб наведванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўскладанні кветак супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
Напярэдадні 9 мая супрацоўнікі установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ўсклалі кветкі каля помніка Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Івана Сідаравіча Лазарэнка ў Магілёве. У самым цэнтры горада знаходзіцца ягоная магіла, дзе ён быў перапахаваны пасля вызвалення Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. Ушанаваць памяць воіна, які аддаў жыццё ў баях пры вызваленні нашага горада, прыйшлі супрацоўнікі архіва.
Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны Іван Сідаравіч Лазарэнка стаў поўным Георгіеўскім кавалерам. Ён узнагароджаны чатырма Георгіеўскімі крыжамі і чатырма медалямі. Яго імя высечана на памятнай пліце сярод імёнаў іншых поўных Георгіеўскіх кавалераў у Георгіеўскай зале Маскоўскага Крамля. 25 чэрвеня, камандуючы дывізіяй, загінуў пры вызваленні Магілёва. 21 ліпеня 1944 гада яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
![]() |
1. Загадчык аддзела С.В.Барцулёва каля помніка Героя Савецкага Саюза І.С.Лазарэнка. |
![]() |
2. Вядучы архівіст Т.В.Шыманава каля помніка Героя Савецкага Саюза І.С.Лазарэнка. |