Віртуальная выстава «Час і традыцыі» установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» сумесна з удзельнікамі школы «Юны архівіст» падрыхтавалі ўнікальную віртуальную выставу пад назвай «Час і традыцыі». Гэты выставачны праэкт стане сапраўдным падарожжам у гісторыю Дня Перамогі.

Прэзентацыя «Час і традыцыі» — гэта не толькі даніна павагі героям, але і магчымасць для кожнага з нас усвядоміць значнасць гістарычнай памяці і захаваць яе для будучых пакаленняў.