Аб праглядзе кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
5 мая 2025 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Нацыянальнага праекта Міністэрства культуры «Гэта павінен бачыць кожны беларус» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у праглядзе кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны – неігравых фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» ў кінатэатры «Чырвоная Зорка» г.Магілёва.
Сюжэты фільмаў на аснове матэрыялаў расследаванняў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, выступленняў экспертаў і ўнікальных архіўных фота- і відэаматэрыялаў раскрываюць страшныя падрабязнасці злачынстваў, якія тварылі нямецка-фашысцкія захопнікі на беларускіх землях у перыяд акупацыі.
![]() |
1. Дырэктар архіва А.А.Набокава, вядучыя архівісты А.С.Саковіч і І.М.Васіленка перад паказам фільмаў. |
![]() |
2. Фрагменты кінадылогіі. |