Аб правядзенні кіналекторыя ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

5 мая 2025г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці для супрацоўнікаў быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне».

Створаны архівістамі Казахстана, дакументальны фільм апавядае пра ўклад казахскага народа ў Вялікую Перамогу. У гады вайны шматнацыянальны брацкі народ Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік змагаўся з агульным ворагам-фашызмам. Казахстанцы могуць ганарыцца сваімі нацыянальных героямі – 96казахаў-салдат і афіцэраў, сталі Героямі Савецкага Саюза, амаль 97тысяч чалавек былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Вялікую ролю Казахстан адыграў у забеспячэнні фронту. Практычна ўсе прадпрыемствы перайшлі на выпуск ваеннай прадукцыі. Перамога над гітлераўскай Германіяй была «адной на ўсіх» для брацкіх народаў Савецкага Саюза. Уклад кожнай саюзнай рэспублікі стаў неад’емнай часткай Вялікай Перамогі.

 

Калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці