Аб правядзенні тэматычных лекцый і дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ва ўстановах адукацыі Аршанскага рэгіёна супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
З 24 красавіка па 2 мая 2025года, напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у дзяржаўных установах адукацыі «Гімназія №1 г.Барані», «Сярэдняя школа №18 г.Барані», а таксама ў актавых залах сярэдніх школ №1,6,7 г.Оршы для навучэнцаў 6-11 класаў супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» праведзены тэматычныя лекцыі з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
У рамках праведзеных паказаў навучэнцы школ даведаліся аб мэтах і задачах, якія ставілі перад сабой стваральнікі фільма, а таксама азнаёміліся з асноўнымі падзеямі, адлюстраванымі ў дакументальнай кінахроніцы, прысвечанай гераічнаму подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
![]() |
1-2. Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў школ г.Барані, 24.04.2025 |
![]() |
![]() |
3-4. Паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў школы №1,6,7 г.Оршы, 30.04.2025, 02.05.2025 |