Аб правядзенні кіналекторыя для студэнтаў УА«Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна»
2 мая 2025г. супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на базе ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна» было арганізавана правядзенне кіналекторыя, прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Увазе студэнтаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад паказам фільма з уступным словам выступіла архівіст Супоненка Ю.М., якая азнаёміла студэнтаў з інфармацыяй аб тым, як ствараўся фільм, якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ў ім дэманструюцца.
![]() |
1. Архівіст Ю.М.Супоненка знаёміць студэнтаў з гісторыяй стварэння фільма. |
![]() |
![]() |
2-3. Падчас прагляду дакументальнага фільма. |