Прысвячаецца Вялікай Перамозе. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе відэапраект «Мы памятаем»: гісторыя ажывае дзякуючы штучнаму інтэлекту
Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў унікальны відэасюжэт «Мы памятаем». З дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту старыя фатаграфіі ваенных гадоў «ажылі», дазволіўшы героям мінулага «загаварыць» з сучасным пакаленнем.
Кожны кадр ператварыўся ў міні-гісторыю, у якой ветэраны дзеляцца ўспамінамі, салдаты плануюць аперацыі, маці берагуць дзяцей сярод руін, а жыццё ў зямлянках працягваецца насуперак усяму. Гэтыя кадры — не проста выявы, а мост паміж эпохамі, напамін пра сілу духу і кошт Перамогі.
Відэасюжэт даступны на афіцыйным сайце архіва і YouTube канале.